Максім Мірны і Фелісіяна Лопес - у 1/8 фіналу турніру ў Манрэалі

13 августа 2015

Беларус Максім Мірны і іспанец Фелісіяна Лопес выйшлі ў 1/8 фіналу парнага разраду тэніснага турніру ў Манрэалі. У матчы першага круга інтэрнацыянальны дуэт абгуляў бельгійска-аўстрыйскую пару Дэвід Гофін - Дамінік Тым - 6:3, 1:6, 10:8. У наступным крузе Мірнаму і Лопесу будуць супрацьстаяць браты Браяны. Адзначым, прызавы фонд турніру больш як 4 мільёны долараў.