Максім Гусцік і Станіслаў Гладчанка ў фінале чэмпіянату свету па фрыстайле

10 марта 2017

Спаборніцтвы прымае іспанская Сьера-Невада. У няпростых умовах надвор’я (на месцы правядзення спаборніцтваў напярэдадні быў моцны вецер) нашы лыжныя акрабаты змаглі адабрацца ў наступную стадыю па выніках другой спробы. Фінальныя спаборніцтвы запланаваныя на вечар пятніцы. Прамая трансляцыя пачнецца на "Беларусь 5" у 21:25