Макар Мітрафанаў і Ігар Драбянкоў выйшлі ў фінал турніру па сінхронных скачках у Раўбічах

23 февраля 2020
Макар Мітрафанаў і Ігар Драбянкоў з лепшым вынікам у кваліфікацыі выйшлі ў фінал міжнароднага турніру па сінхронных скачках у Раўбічах. Таксама пазмагаецца за медалі яшчэ адзін беларускі дуэт: Павел Дзік - Андрэй Кузьмін. Гэтая дысцыпліна пакуль неафіцыйная, але з падачы беларускай федэрацыі актыўна развіваецца ў шматлікіх краінах. У спаборніцтвах прымаюць удзел як жаночыя, так і мужчынскія дуэты. Усяго іх было каля 20. 

Фінальныя спаборніцтвы стартуюць зусім хутка.  "Беларусь 5" пакажа барацьбу за медалі ў прамым эфіры.