Мадрыдскі "Рэал" уступіў маскоўскаму ЦСКА - 0:3

13 декабря 2018

"Рэал" упершыню ў гісторыі буйна прайграе ў еўракубках на сваім полі. У заключным туры групавога этапа Лігі чэмпіёнаў каралеўскі клуб уступіў маскоўскаму ЦСКА беларускага трэнера Віктара Ганчарэнкі, 0:3. Да сустрэчы з "армейцамі" "Рэал" правёў 252 хатнія матчы на еўраарэне.

Вось толькі ЦСКА не выйшаў нават у Лігу Еўропы. Трэцяе месца заняла чэшская "Вікторыя", якая абгуляла "Рому", 2:1.