Мадрыдскі "Рэал" абгульвае "Барселону"

2 марта 2020
Мадрыдскі "Рэал" абгульвае "Барселону" 2:0 і ссоўвае каталонцаў з першага месца чэмпіянату Іспаніі. Каманда Зінедына Зідана абодва мячы забіла ў другім тайме. Іх аўтары - Вінісіус Жуніёр і Марыяна Дыяс, які выйшаў на замену. Ён правёў на полі ўсяго хвіліну. У табліцы пасля 26 тураў каралеўскі клуб апярэджвае "Барселону" на адно ачко.