Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Міхаіл Мархель пакінуў сваю пасаду, кантракт скасуюць па ўзаемнай згодзе. Раней Мархель папрасіў прабачэння за паражэнне каманды ў Бельгіі ў рамках адборачнага турніру чэмпіянату свету з лікам 0:8. Пастфактум ён прызнаў, што не адгадаў з саставам і тактычнай схемай, разам з тым панаракаў, што самааддача некаторых гульцоў пакідала жадаць лепшага.
Дзеючыя асобы матча ў Бельгіі сёння будуць гаварыць аб самым буйным паражэнні нацыянальнай зборнай Беларусі ў праграме "Арэна" ў 23:50 на нашым канале.













