Лыжнымі гонкамі для беларусаў сёння прадоўжыцца Паралімпіяда ў Пхёнчхане

14 Сакавіка 2018

У пяты дзень стартаў за ўзнагароды сярод спартсменаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата будуць змагацца ў спрынце капітан нашай зборнай Дзмітрый Лобан, Яўген Лук’яненка, Аркадзь Шыкуць і Вадзім Ліпінскі. Дыстанцыя - тысяча сто метраў. У жанчын у гэтым відзе выступяць Людміла Валчок, Лідзія Графеева і Валянціна Шыц. На дыстанцыі на паўтара кіламетра Беларусь прадставяць Ларыса Варона і Дар'я Фядзьковіч. Сярод атлетаў з парушэннем зроку выступіць Юрый Голуб, які напярэдадні заваяваў золата, і Мікіта Ладэсаў. У складзе жаночай каманды ў гэтай дысцыпліне выйдуць на старт чэмпіёнка Пхёнчхана Святлана Саханенка і Ядвіга Скарабагатая.


Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя