Сёння беларусы па-свойму праводзяць апошні дзень зімы! Так, у Мінску адбылася лыжная гонка. Мерапрыемства прайшло пад дэвізам "Пераадолей сябе!", аб'яднаўшы як прафесіяналаў - членаў зборнай каманды Беларусі, так і аматараў усіх узростаў. На лыжню мінчане выходзілі цэлымі сем'ямі. У праграме спартыўнага свята - індывідуальныя гонкі вольным стылем на 5 і 25 кіламетраў. Прадугледзелі і асобны забег на 800 метраў для юных лыжнікаў.
Завяршылася спартыўнае свята цырымоніяй узнагароджання пераможцаў і прызёраў спаборніцтва.Лыжная гонка сярод прафесіяналаў і аматараў прайшла ў Мінску
28 февраля 2021













