Людміла Валчок заваявала бронзавы медаль чэмпіянату свету па веславанні

29 августа 2014

Беларуска Людміла Валчок заваявала бронзавы медаль чэмпіянату свету па веславанні, што праходзіць у Амстэрдаме. У спаборніцтвах атлетаў з абмежаванымі магчымасцямі наша знакамітая спартсменка была блізкая да заваявання сярэбранага медаля, аднак на фінішы саступіла Самуэль Маран з Ізраіля. Чэмпіянат свету прадоўжыцца да 31 жніўня.