Любоў Чаркашына ў праграме "Арэна" на "Беларусь 1" сёння ў 23:45

12 февраля 2018

Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Лондане па мастацкай гімнастыцы Любоў Чаркашына, якая зусім нядаўна стала мамай, плануе вярнуцца да працы старшага трэнера нацыянальнай каманды ў сакавіку. Ужо на другім тыдні пасля родаў беларуска ў Лазане была перавыбраная на пасаду старшыні камісіі спартсменаў Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі тэрмінам на чатыры гады.

Падрабязней пра новую для сябе ролю, а таксама пра гатовасць зборнай да старту сезона ў праграме "Арэна" на тэлеканале "Беларусь 1" сёння ў 23:45.