Аматары зімовага спорту выйшлі на старт «Ракаўскай лыжні»

16 января 2017

Снежнае надвор'е  спрыяе  актыўнаму адпачынку. Лыжныя гонкі, кіданне валенкаў  і хакей з футбольным мячом. Вучні спартыўных школ вобласці і аматары зімовага спорту выйшлі на старт «Ракаўскай лыжні». 

 Сярод іх была і наш карэспандэнт Наталля Кузьміцкая.

Снежнае, з прыемным марозікам. Па-сапраўднаму зімовае надвор'е адпавядае назве свята. З 2012 года па ініцыятыве Федэрацыі лыжнага спорту ва ўсім свеце адзначаюць Дзень снегу. У Мінскай вобласці з гэтай нагоды арганізавалі спартыўнае свята «Ракаўская лыжня». 

Сярод удзельнікаў і Людміла Кнюкштэнэ. Летам яна падарожнічае на веласіпедзе, зімой спартыўную форму падтрымлівае на лыжах.

 

У каманднай  гонцы  9 дружын спаборнічалі за званне чэмпіёнаў першай «Ракаўскай лыжні» і галоўны прыз – хрустальны кубак, рэліквію, якую будуць перадаваць з года ў год самым спрытным камандам. А пакуль спартсмены пераадольвалі снежную дыстанцыю, іншыя ўдзельнікі свята спрабавалі свае сілы ў перацягванні каната, незвычайным хакеі і жартоўных танцах з героямі каляднага тыдня.

 

Зімовае надвор'е сёлета спрыяе актыўнаму адпачынку. У кожным раёне вобласці залітыя каткі і   пракладзеныя лыжныя трасы. Такім чынам, Дзень снегу можна будзе адзначаць яшчэ як мінімум некалькі тыдняў.