Аматары здаровага ладу жыцця прынялі ўдзел Bison Race

30 сентября 2019

Восень - гэта зусім не час адкладаць красоўкі для бегу да больш цёплай пары. Аматары здаровага ладу жыцця зноў праверылі сябе на трываласць на базе гарналыжнага комплексу ў Лагойску, прыняўшы ўдзел у традыцыйных спаборніцтвах "Бізон Рэйс", і тым самым сезон на гэтай трасе закрылі. Па традыцыі арганізатары зноў ускладнілі перашкоды, аднак ахвочых пераадолець іх менш не стала. Камандная гонка атрымалася адной з самых складаных. А наш спартыўны аглядальнік правёў нядзелю ў цэнтры падзей. Рэпартаж – проста зараз (відэа).