Лепшым навічком тыдня ў КХЛ прызнаны беларускі форвард Павел Варабей

4 сентября 2017

Лепшым навічком тыдня ў Кантынентальнай хакейнай лізе прызнаны беларускі форвард Павел Варабей. Форвард выступае ў кітайскім клубе "Кунь Лунь Рэд Стар", і на мінулым тыдні яго каманда атрымала тры перамогі ў трох матчах. Агульны паказчык карыснасці ў Вараб'я за гэтыя гульні - плюс чатыры.