Лепшыя школьнікі-біятланісты Беларусі сёння пачнуць барацьбу за медалі "Снежнага снайпера"

8 февраля 2019

Да старту гатовыя. Лепшыя школьнікі-біятланісты Беларусі - усяго 168 чалавек - сёння пачнуць барацьбу за медалі "Снежнага снайпера" - турніру, які праводзіцца на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У першы спаборніцкі дзень біятланісты выйдуць на старт спрынтарскіх дыстанцый. Пачнуцца спаборніцтвы ў 11 гадзін. "Снежны снайпер" - гэта турнір, які ўжо даў пуцёўку ў спорт многім яго ўдзельнікам.

Не забыліся арганізатары і пра балельшчыкаў: тых, хто прыедзе сёння ў Раўбічы падтрымаць юных спартсменаў, чакаюць фуд-корты з еўрапейскай кухняй і бясплатныя атракцыёны.

Дарэчы, дабрацца да месца правядзення спаборніцтваў можна на грамадскім транспарце. Курсіраваць паміж Мінскам і Раўбічамі будзе спецыяльны маршрут.