Найлепшыя маладыя біятланісты краіны прымаюць удзел у першым Кубку Беларускай федэрацыі біятлона

28 декабря 2017

Найлепшыя маладыя біятланісты з усёй краіны ў гэтыя дні прымаюць удзел у першым Кубку Беларускай федэрацыі біятлона - унікальныя для нашай краіны спаборніцтвы сярод юнакоў і дзяўчат, па аналагу з Кубкам свету. У турніры заяўлена каманда Наваполацкага вучылішча алімпійскага рэзерву. У яе складзе выступяць і біятланісты эксперыментальнай групы. Першынство пройдзе ў чатыры этапы, першы стартуе ўжо сёння. Другі і трэці - у студзені. А заключны - прымуць "Раўбічы".