Лагойскі раён рыхтуецца да Адкрытага першынства па горных лыжах і сноубордзе для дзяцей і падлеткаў

19 января 2018

Майстэрства на заснежаных трасах юныя чэмпіёны пакажуць ужо ў нядзелю. У гэты дзень у Сілічах пройдуць спаборніцтвы для дзяцей ад 3 да 12 гадоў.

Дзмітрый Яўменчык, в. а. дырэктара Рэспубліканскага гарналыжнага цэнтра "Сілічы": "Удзел могуць прымаць хлопчыкі і дзяўчынкі як вопытныя, так і аматары ў розных узроставых катэгорыях: 3-5, 6-9 і 10-12 гадоў. Усіх нашых удзельнікаў чакаюць прыемныя сюрпрызы, падарункі, прызы, добры настрой і выдатнае надвор'е".

Нягледзячы на спаборніцтвы, у нядзелю ў гарналыжным цэнтры будуць функцыянаваць усе трасы.