Ліцэнзіі на ўдзел у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе атрымалі 12 клубаў

12 марта 2018

Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола. Разгляд заявак "Дняпра", "Гарадзеі", "Слуцка" і "Тарпеда-БелАЗ" перанесены на 14 сакавіка ў сувязі з правядзеннем атэстацыі трэнераў гэтых каманд. Як адзначылі ў федэрацыі, пра клуб "Крумкачы" будзе зроблена асобная афіцыйная заява.