Літоўскі "Жальгірыс" абгуляў "Баварыю"

15 марта 2019

Бронзавы прызёр баскетбольнай Еўралігі спрабуе ўскочыць у накаўт-раўнд. Літоўскі "Жальгірыс" напярэдадні атрымаў трэцюю перамогу ў чатырох апошніх матчах. У Каўнасе абыграная "Баварыя" - 85:79. Да зоны плэй-оф дзве вікторыі. Гуляць у рэгулярным сезоне засталося 4 туры.