Лісяня Лесік - афіцыйны талісман II Еўрапейскіх гульняў

29 ноября 2018

Прэзентацыя маскота прайшла літаральна 30 хвілін таму ў сталіцы. У конкурсе, які доўжыўся больш за год, прынялі ўдзел каля 2 тысяч заявак. Перавага была аддадзена менавіта Лісяняці. Маскот апрануты ў бейсболку, шорты і майку, колеры якіх адпавядаюць духу спаборніцтваў. Чорны колер - рашучасць, жоўты - жыццерадаснасць, зялёны сімвалізуе развіццё, сіні - нязломнасць, а чырвоны - энергічнасць. У афіцыйнай прэзентацыі талісмана прынялі ўдзел паслы II Еўрапейскіх гульняў.