Ліянель Месі шосты раз заваяваў "Залаты мяч"

3 декабря 2019
Ліянель Месі - шасціразовы ўладальнік "Залатога мяча" - гэта рэкорд! Аргенцінец прызнаны лепшым гульцом года ў Еўропе паводле версіі часопіса "Франс Футбал". Самую прэстыжную індывідуальную ўзнагароду ўчора ўручылі ў парыжскім тэатры "Шатле". Раней лідар "Барселоны" станавіўся ўладальнікам трафея з 2009 па 2012 гады, а таксама ў 2015. У галасаванні паўднёваамерыканец абышоў абаронца "Ліверпуля" Вірджыла ван Дэйка, трэцім стаў форвард "Ювентуса" Крышціяну Раналду. Партугалец, дарэчы, атрымліваў пяць "Залатых мячоў", ён бліжэй за ўсіх да Месі. Сёлета Ліянель выйграў чэмпіянат Іспаніі з "Барселонай", а таксама ўзяў бронзавую ўзнагароду Кубка Амерыкі са зборнай Аргенціны.