Рэкорд "караля футбола" называлі вечным, але аргенцінец даказаў зваротнае, забіўшы за адзін клуб 644 мячы. Гістарычны мяч за "Барселону" Ліянель правёў у вароты "Вальядаліда" ў матчы 15-га тура Прымеры на 65-й хвіліне. Адзначым, што Месі гуляе за каталонскі клуб з 2003 года. Пеле ж правёў 643 мячы за бразільскі "Сантас", ён выступаў за гэту каманду 19 гадоў. Гэта значыць, аргенцінцу гэта планка пакарылася на два гады раней.
Пасля сустрэчы з "Вальядалідам", дарэчы, сам Месі прызнаўся, што ніколі не думаў пра тое, што зможа пабіць дасягненне трохразовага чэмпіёна свету. Гэта лішні раз даказвае, што няма нічога немагчымага.













