Лінгле мае намер дабіцца атрымання беларускага грамадзянства для сваіх сыноў

24 сентября 2014
Канадскі нападаючы хакейнага Дынама-Мінск Шарль Лінгле мае намер дабіцца атрымання беларускага грамадзянства для сваіх сыноў-блізнюкоў Джэка і Вінцэнта. Аб гэтым у эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму каналу расказаў генменеджар зубраў Уладзімір Беражкоў. У самога хакеіста беларускі пашпарт ужо ёсць.


Уладзімір Беражкоў, генеральны менеджар ХК Дынама-Мінск: У Шарля Лінгле ёсць двое дзяцей, бацькі вырашылі, каб яны сталі грамадзянамі Беларусі. Я вельмі спадзяюся, што праз гадоў 16-17 дзеці Лінгле таксама будуць гуляць у зборнай Беларусі.


Пасля ўчарашняй перамогі над Тарпеда 2:1 у авертайме ў табліцы Заходняй канферэнцыі Дынама ідзе на пятым месцы і заўтра паядынкам супраць Поўначсталі прадоўжыць другую ў сезоне выязную серыю.