Ліга нацый: Грузія і Беларусь згуляюць у чэрвені

17 марта 2020
Сёння стала вядома, што матч плэй-оф Лігі нацый Грузія - Беларусь перанесены на чэрвень гэтага года, паведамляецца на афіцыйным сайце Грузінскай федэрацыі футбола. Нагадаем, напярэдадні Грузія закрыла  межы. Менавіта гэты паядынак, а дакладней поспех у ім, можа наблізіць Беларусь да таго, каб згуляць на чэмпіянаце Еўропы.