Ліга нацый. Беларусь перамагла Казахстан

15 октября 2020

Выйшлі на першае месца. Зборная Беларусі па футболе парадавала прыхільнікаў гульні нумар 1. У пятым туры групавога раўнда Лігі нацый каманда Міхаіла Мархеля з лікам 2:0 перамагла зборную Казахстана і ўзначаліла групу. Дакладныя ўдары ў актыве - Яўгена Яблонскага і Рамана Юзепчука.

У другім паядынку нашай групы Албанія і Літва згулялі ўнічыю 0:0. Як раз супраць літоўцаў у Мінску 15 лістапада зборная Беларусі згуляе ў сваім наступным матчы.