Ліга Еўропы ў эфіры Белтэлерадыёкампаніі

25 февраля 2021
"Краснадар" з беларусам Аляксандрам Мартыновічам паспрабуе адыграцца ў Загрэбскага "Дынама" - у мінулым матчы харваты атрымалі перамогу 3:2 .  За выступленнем "быкоў" у рамках 1/16 фіналу Лігі Еўропы сачыце на тэлеканале "Беларусь 5". Пачатак прамога эфіру ў 22:45. У другім матчы чацвярга "Дынама Кіеў" вырашыць з "Бруге", хто мацнейшы. Іх апошняя сустрэча скончылася нічыёй. Гэты паядынак пакажа "Беларусь 5. Інтэрнэт".