Ліга Еўропы на тэлеканалах "Беларусь 5" і "Беларусь 5. Інтэрнэт"

18 февраля 2021
Другі па значнасці клубны футбольны турнір Старога Свету зноў у эфіры Белтэлерадыёкампаніі. Першы матч 1/16 фіналу Лігі Еўропы "Бенфіка" - "Арсенал" пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак трансляцыі ў 22:50. А перад гэтым у 21:50 можна пахварэць за Аляксандра Мартыновіча з "Краснадара", які прыме заграбскае "Дынама". Таксама паралельна з партугальска-англійскім супрацьстаяннем стартуе матч "Ліль" - "Аякс". Яго пакажа тэлеканал "Беларусь 5. Інтэрнэт".