Ліга чэмпіёнаў вяртаецца на "Беларусь 5"

20 октября 2020

Доўгачаканае вяртанне Лігі чэмпіёнаў усяго праз паўтара месяца пасля фінальнага матча папярэдняга розыгрышу. "Беларусь 5" гэты групавы раўнд плануе паказваць у максімальным аб'ёме. Такім чынам, сёння на спартыўным канале ў 19:55 прамая трансляцыя паядынку кіеўскага "Дынама" і "Ювентуса". Затым у 21:55 анлайн усяго гульнявога дня. Нарэшце, у 23:55 дзённік з самымі яркімі момантамі. На "Беларусь 5. Інтэрнэт" дзве сустрэчы ў прамым эфіры. У 19:55 "Зеніт" будзе прымаць "Бруге". А ў 21:50 трансляцыя матча ПСЖ - "Манчэстэр Юнайтэд".