Прынцыповае супрацьстаянне "Барселоны" і "ПСЖ" сёння чакае футбольных балельшчыкаў. Амаль праз два з паловай месяцы Ліга чэмпіёнаў вяртаецца! Ці атрымаецца парыжанам на роўных супрацьстаяць "блаўгране" без траўміраванага Неймара ў першым паядынку 1/8-й фіналу, даведаемся з трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак у 23:00. Паралельна стартавы свісток прагучыць у матчы: "Лейпцыг" - "Ліверпуль" - гэтую сустрэчу будзе трансліраваць "Беларусь 5. Інтэрнэт".













