Ліга чэмпіёнаў у эфіры каналаў Белтэлерадыёкампаніі

16 марта 2021

Два паядынкі за выхад у чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў сёння пакажуць каналы Белтэлерадыёкампаніі. Італьянская "Аталанта", якая пацярпела ў першай сустрэчы мінімальнае паражэнне, сёння адправілася ў госці да мадрыдскага "Рэала". Эфір на "Беларусь 5" у 22:45.

Крыху цяжэйшая задача ў "Барусіі" з Мёнхенгладбаха, якой трэба будзе адыграць два мячы ў "Манчэстэр Сіці". Трансляцыю паядынку шукайце на "Беларусь 5. Інтэрнэт".