Ліга чэмпіёнаў УЕФА. 1/8 фіналу. ПСЖ - "Барселона" у 22:30 на "Беларусь 5"

14 февраля 2017

"Пары Сен-Жэрмэн" без капітана. А "Барселона" ў поўнай боегатоўнасці. Менавіта сёння адновіцца Ліга чэмпіёнаў двума матчамі 1/8-й фіналу турніру. "Беларусь 5" пакажа суперсупрацьстаянне ПСЖ (Францыя) - "Барселона" (Іспанія) у прамым эфіры, пачатак трансляцыі ў 22:30. У 22:45 на "Беларусь 2" глядзіце сустрэчу "Бенфікі" і "Барусіі Дортмунд", а ў 0:45 - агляд.