Ліга чэмпіёнаў. "Лакаматыў" - "Шальке 04" у 19:45 на "Беларусь 5"

3 октября 2018

Увага футбольных балельшчыкаў усёй Еўропы сёння будзе прыкавана да матчаў Лігі чэмпіёнаў. У 19:45 на "Беларусь 5" пачнецца прамая трансляцыя матча паміж маскоўскім "Лакаматывам" і клубам з Германіі "Шальке 04". Адразу пасля яе ў 21:50 спартыўны канал прапануе анлайн гульнявога дня. А ў 23:50 - дзённік. Нагадаем, з гэтага сезона агляды ўсіх гульняў галоўнага турніру Старога Свету можна знайсці на нашым сайце tvr.by.