"Лідсельмаш" саступіў іспанскаму "Інтэру" 2:4

16 ноября 2015

Фінал чатырох Кубка УЕФА па міні-футболе зноў пройдзе без беларускага прадстаўніцтва. У заключным вырашальным матчы элітнага раўнда "Лідсельмаш" саступіў гаспадару пляцоўкі іспанскаму "Інтэру" 2:4. Такім чынам, ад групы А ў фінальны этап выйшаў менавіта "Інтэр".