"Лідсельмаш" перамагае ў першым паядынку фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

26 мая 2018

"Лідсельмаш" перамагае ў першым паядынку фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па міні-футболе: у стартавай гульні супрацьстаяння ў Гомелі абгуляны мясцовы ВРЗ - 3:1. Другі паядынак серыі да трох перамог адбудзецца 29 мая ў Лідзе. У барацьбе за бронзу мінская "Сталіца" ўпэўнена перамагла ў сябе дома аршанскі "Вітэн" - 6:3.