"Лідсельмаш" абгульвае "Вітэн"

30 мая 2015
"Лідсельмаш" абгульвае "Вітэн" у чацвёртым матчы фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, і гэта значыць, што клубы згуляюць вырашальны, пяты паядынак. Асноўны час завяршыўся нічыёй 4:4, у авертайме каманды вызначыліся па разе, а ў серыі пенальці больш пашанцавала "Лідсельмашу" - 2:0. Чэмпіён вызначыцца заўтра.