"Лідсельмаш" - чэмпіён Беларусі па міні-футболе

1 июня 2015

У вырашальным матчы серыі з "Вітэнам" каманды згулялі ўнічыю, 0:0. У серыі пенальці мацнейшымі былі гаспадары пляцоўкі - лідчане, 7:6. Адзначым, што ў серыі да трох перамог "Вітэн" вёў 2:0, але ў выніку выпусціў чэмпіёнства. "Лідсельмаш" другі раз у гісторыі залаты медаліст Беларусі.