Лідзія Марозава ў дуэце з японкай Сюко Ааямай выйшлі ў чвэрцьфінал парнага разраду на турніры ва Ухане

25 сентября 2018

Лідзія Марозава ў дуэце з японкай Сюко Ааямай выйшлі ў чвэрцьфінал парнага разраду на турніры ва Ухане, прызавы фонд спаборніцтваў - 2 мільёны 750 тысяч долараў. У адной восьмай фіналу дзяўчыны былі мацнейшыя ў дзвюх партыях яшчэ адной беларускі Арыны Сабаленкі і латвійкі Алены Астапенкі - 6:4, 6:2.

Такім чынам, Сабаленка сканцэнтруецца на выступленні ў адзіночным разрадзе, дзе заўтра раніцай будзе змагацца з Соф'яй Кенін.