Улады Аргенціны пачалі расследаванне ў адносінах да доктара Леапольда Луке, які лячыў Дыега Марадону. Мясцовая пракуратура правярае версію, што смерць спартсмена магла стаць вынікам халатнасці медыка. Пасля абвінавачанняў урач склікаў прэс-канферэнцыю, на якой са слязамі на вачах адмаўляў сваю віну. Пракуратура ўжо правяла вобыскі ў асабістым доме і прыватнай медыцынскай клініцы, збіраючы доказы па справе ў наўмысным забойстве і неаказанні дапамогі легендзе. Нагадаем, чэмпіён свету па футболе 1986 года памёр у мінулую сераду.
Асабістага ўрача Марадоны падазраюць у забойстве па неасцярожнасці
30 ноября 2020













