Левандоўскі перасягнуў рэкорд Мюлера па ліку забітых галоў у Бундэслізе за сезон

23 мая 2021

Роберт Левандоўскі перасягнуў вечны рэкорд Герда Мюлера, калі забіў свой 41-ы гол у адным сезоне чэмпіянату Германіі. Гэта здарылася на 90-й хвіліне паядынку 34-га тура, у якім "Баварыя" з лікам 5:2 перайграла "Аўгсбург". Рэкорд Мюлера трымаўся амаль 50 гадоў. Нагадаем, мюнхенцы датэрмінова аформілі свой ужо 9-ы чэмпіёнскі тытул. Левандоўскі ў дадатак стаў лепшым бамбардзірам турніру.