Летняя Ашчадбанкіяда аб'яднала тры тысячы супрацоўнікаў фінансавай арганізацыі з 17 краін

16 июля 2019

Мінск прымае  найбуйнейшыя  карпаратыўныя  спаборніцтвы. Летняя  Ашчадбанкіяда  аб'яднала тры тысячы супрацоўнікаў фінансавай арганізацыі з 17 краін. Спартсмены-аматары разыграюць 40  камплектаў  узнагарод  у 12  відах. Гэта міні-футбол, шахтамы, сквош... Спаборніцтвы будуць ладзіцца да 21 ліпеня. Сёння каманды гулялі ў тэніс і валейбол.

Карпаратыў такого маштабу і фармату для фінансавай арганізацыі ўжо традыцыя  і ладзіцца 13-ты раз. Спаборніцтвы заўсёды  прымеркаваны  да знакавых спартыўных падзей. Сёлета  - да ІІ Еўрапейскіх гульняў.