Летняя Алімпіяда ў Токіа пройдзе, нягледзячы на эпідэмію каранавіруса

17 марта 2020
Японія атрымала падтрымку кіраўнікоў дзяржаў "Вялікай сямёркі". Лідары G7 запэўнілі: будуць прыкладзены ўсе намаганні для таго, каб Гульні адбыліся. Японскі ўрад лічыць, што Алімпіяда стане свайго роду святам перамогі над каранавірусам.

І ўжо сёння стане вядомы лёс галоўных футбольных чэмпіянатаў. УЕФА правядзе канферэнцыю, на якой можа быць аб'яўлена аб прыпыненні розыгрышаў Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, а таксама аб пераносе Еўра-2020 на наступны год з-за распаўсюджвання каранавіруса.