Летнія юнацкія Алімпійскія гульні. Золата каманднага турніру па дзюдо і бронза ў спартыўнай акрабатыцы

11 октября 2018

А зараз аб спартыўных перамогах. Арцём Коласаў услед за залатым медалём індывідуальных спаборніцтваў у вагавай катэгорыі да 55 кілаграмаў становіцца пераможцам каманднага турніру па дзюдо на летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Буэнас-Айрэсе. Ён унёс важкі ўклад у поспех аб'яднанай зборнай, у якой былі таксама прадстаўнікі Харватыі, Італіі, Узбекістана, Мексікі, Венесуэлы і Тайваня. Таксама ў скарбонцы зборнай Беларусі яшчэ адзін медаль.

15-гадовая беларуска Анастасія Шкурдай заваявала серабро ў плаванні на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем.

І яшчэ адна ўзнагарода беларусаў мінулай ноччу. Пара акрабатаў - Вікторыя Ахотнікава і Ілья Фамянкоў - увайшла ў састаў інтэрнацыянальнай каманды і заваявала бронзу. Зараз пасля чатырох спаборніцкіх дзён у нашай каманды на Гульнях у Аргенціне 5 медалёў.