"Лестэр" пацвердзіў смерць уладальніка клуба

29 октября 2018

Ацалелых няма. "Лестэр" пацвердзіў смерць уладальніка клуба. Вішай Шрываданапрабха быў на борце верталёта, які разбіўся ў суботу. Катастрофа адбылася пасля матча Англійскай прэм'ер-лігі паміж "Лестэрам" і "Вест Хэмам". Кіраўнік клуба па традыцыі пакідаў арэну на прыватным верталёце, які, як вылецеў са стадыёна, зваліўся побач. Усе 5 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі.