Леанід Кучук узначаліў краснадарскую Кубань

17 ноября 2014
Пра гэта сёння паведаміў афіцыйны сайт клуба. Кантракт з беларускімі спецыялістам, які ўжо ўзначальваў каманду, падпісаны на два гады з магчымасцю прадаўжэння. Менш за тыдзень таму Віктара Ганчарэнку звольнілі з Кубані з вельмі дзіўнай фармулёўкай, маўляў, у камандзе праблемы з дысцыплінай. Што тычыцца Леаніда Кучука, то ў пачатку гэтага сезона ён са скандалам пакінуў маскоўскі Лакаматыў.