Лёгкаатлетка Ганна Малышчык - па-за алімпійскім п'едэсталам

15 августа 2016

Беларуска на Гульнях у кіданні молата заняла сёмае месца. Перамагла полька Аніта Уладарчык з новым рэкордам свету. Серабро - у кітаянкі Чжан Венсю, бронза - у брытанкі Сафі Хітчан.

Таксама не ўсё атрымалася ў нашых спартсменаў у трайным скачку. Максім Несцярэнка, Дзмітрый Платніцкі і Арцём Бандарэнка не выканалі кваліфікацыйны нарматыў і не прадоўжаць барацьбу ў фінальных спаборніцтвах.