Лёгкаатлетка Аліна Талай адправілася ў Рыа-дэ-Жанэйра

3 августа 2016

Беларусаў у Бразіліі становіцца ўсё больш. Днямі ў алімпійскую сталіцу вылецела дэлегацыя Белтэлерадыёкампаніі. Зараз нашы калегі будуць сустракаць спартсменаў.

Сярод іх і лёгкаатлетка Аліна Талай, якая сёння таксама адправілася за акіян. Яна ўжо перамагала ў Рыа-дэ-Жанэйра, але ў рамках Сусветных ваенных гульняў. Як прызналася бягуха, знаёмае становішча можа дапамагчы ёй паспяхова выступіць на маючых адбыцца Алімпійскіх гульнях.

У сталіцу 31-х летніх Алімпійскіх гульняў Рыа-дэ-Жанэйра адправілася дэлегацыя зборнай Беларусі на чале з першым віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максімам Рыжанковым і генеральным сакратаром Анатолем Котавым. Цырымонія адкрыцця Гульняў пройдзе ў ноч з пятніцы на суботу.