Лёгкая атлетыка. Максім Недасекаў сёмы на турніры ў Славакіі

12 февраля 2020
Максім Недасекаў, які выступаў у скачках у вышыню, заняў сёмае месца на міжнародным турніры ў славацкай Банска-Бістрыцы. Беларус узяў вышыню  2 метры  25 сантыметраў. У выніковым пратаколе Недасекаў падзяліў сваё месца з кітайцам Чжанам Гавэем.