Легенды СССР супраць каманды Прэзідэнта Беларусі

19 мая 2014

Заўтра на чэмпіянаце свету ў Мінску заззяе цэлы россып новых-старых зорак. Па ініцыятыве расійскага боку, у беларускай сталіцы з удзелам чатырох каманд пройдзе аматарскі турнір, прысвечаны 78-му планетарнаму хакейнаму форуму.


Фяцісаў, Каменскі, Макараў і іншыя суперзоркі нядаўняга мінулага ў першым паўфінале згуляюць за каманду Легенды СССР супраць каманды Прэзідэнта Беларусі. У другім паўфінале пераможца начной хакейнай лігі Сталіца скрыжуе клюшкі з камандай Газпрамэкспарт, якая з поспехам гуляе на турнірах на Раство ў Мінску. Пераможцы гэтых пар сустрэнуцца ў фінале. Матчы адбудуцца на пляцоўцы Юнацтва ў парку Горкага, Лядовым палацы на вуліцы Прытыцкага і Чыжоўка-Арэне.