Легендзе беларускага гандбола Спартаку Мірановічу спаўняецца 80 гадоў

20 июня 2018

Ён - легенда беларускага гандбола, зборную Савецкага Саюза прыводзіў да залатых медалёў Алімпіяды, а мінскі СКА - тройчы да Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў. Спартаку Мірановічу сёння спаўняецца 80 гадоў. З чым яго і віншуе каманда Белтэлерадыёкампаніі. Менавіта пад яго кіраўніцтвам "армейцы" з Мінска сталі самай грознай гандбольнай сілай у Старым Свеце: пачынаючы з 1993, дзесяць разоў запар выйгравалі чэмпіянат Беларусі.

Сёння Спартак Мірановіч працягвае працаваць у структуры СКА, дзе займаецца падрыхтоўкай новых трэнерскіх кадраў для дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, названай у гонар Спартака Мірановіча.