Легендарны Уле-Эйнар Бьёрндален афіцыйна завяршыў спартыўную кар'еру

3 апреля 2018

Васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле-Эйнар Бьёрндален афіцыйна завяршыў спартыўную кар'еру. Пра гэта легендарны нарвежац паведаміў, ледзь стрымаўшы слёзы, на спецыяльна арганізаванай прэс-канферэнцыі. 44-гадовы біятланіст шэсць разоў выйграваў агульны залік Кубка свету. Больш за тое, ён паставіў рэкорд у колькасці перамог на Кубку свету. Бьёрндален - самы тытулаваны біятланіст у гісторыі Алімпіяд і чэмпіянатаў свету. У мінулым сезоне біятланіст не змог прабіцца ў склад зборнай Нарвегіі і паляцеў у Пхёнчхан з камандай Беларусі. На працягу ўсяго старту Уле-Эйнар падтрымліваў сваю жонку Дар'ю Домрачаву.