Дыега Марадона ўзначаліў футбольны клуб "Дынама-Брэст". Эксклюзіўнае відэа АТН

16 мая 2018

Мы вяртаемся да галоўнай навіны гэтай раніцы. Марадона сёння падпісаў кантракт з брэсцкім "Дынама". Легендарны аргенцінец стаў старшынёй праўлення беларускага футбольнага клуба. Агенцтва тэленавін атрымала эксклюзіўнае відэа з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, дзе і пройдзе першая канферэнцыя новага кіраўніка.

Аргенцінец прыступіць да сваіх паўнамоцтваў адразу пасля заканчэння чэмпіянату свету ў Расіі. Цікава, што футбольны клуб быў заснаваны ў год нараджэння Дыега Марадоны. "Дынама-Брэст" - удзельнік усіх суверэнных чэмпіянатаў Беларусі.